Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя, традыцыі ўстановы

Вось ужо 30 гадоў, з 28 снежня 1992 года наша ўстанова ветліва сустракае маленькіх жыхароў аграгарадка Сталовічы і бліжэйшых вёсак. Для іх арганізаваны падвоз школьным аўтобусам.
Ва ўстанове функцыянуюць 4 групы: першая малодшая, другая малодшая, (ад 3 да 4 гадоў) сярэдняя група інтэгрыраванага навучання і выхавання (ад 4 да 5 гадоў), старшая група інтэгрыраванага навучання і выхавання (ад 5 да 7 гадоў).
Нарматыў сацыяльных стандартаў выконваецца ў поўным аб'ёме, чарговасць на прадастаўленне месцаў ва ўстанову дашкольнай адукацыі адсутнічае.
У дзіцячым садзе абсталяваны:
• музычна-спартыўная зала
-медыцынскі кабінет
• харчаблок
• інфармацыйна-метадычны кабінет
• кабінет настаўніка-дэфектолага
• кабінет педагога-псіхолага
• пляцоўка для навучання дзяцей ПДР
Сістэма адукацыйнага працэсу ў нашай установе грунтуецца на абласцях і напрамках вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, мэтай якой з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў паўнацэннага пражывання дзіцем дашкольнага дзяцінства, фарміраванне асноў базавай культуры асобы, усебаковае развіццё псіхічных і фізічных якасцей у адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі, сацыялізацыя дзіцяці да жыцця ў сучасным грамадстве.
Асноўныя напрамкі работы:
• захаванне, умацаванне здароўя, паўнавартаснае фізічнае развіццё выхаванцаў

• сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё выхаванцаў

• пазнавальнае і маўленчае развіццё выхаванцаў
- эстэтычнае развіццё выхаванцаў.
З 2008 па цяперашні час кіраўніком нашай установы з'яўляецца Сінкевіч Наталля Вадзімаўна.
Пад яе чулым кіраваннем нашы педагогі і па сённяшні дзень ажыццяўляюць свае смелыя ідэі і творчыя фантазіі, прытрымліваючыся багатага назапашанага вопыту. Наша галоўная каштоўнасць - гэта дзеці, іх здароўе, рознабаковае развіццё і шчаслівая будучыня.
За гэтыя гады ў нашым дзіцячым садку склалася шмат добрых традыцый, якім мы ўсе з задавальненнем прытрымліваемся. Адмысловае месца сярод іх займае правядзенне разнастайных свят: "Дзень ведаў", "Запрашаем Восень", "Новы год", "Дзень Абаронцы Айчыны", "Мамчын дзень", "Да спаткання, дзіцячы сад!", "Дзень абароны дзяцей", "Дзень здароўя", "Каляды", "Масленіца", "Калядкi", "Купалле", "Дзень адчыненых дзвярэй", "Дзень сям'і", сумесныя святы дзяцей, бацькоў, тэатралізаваных паказаў.
На сучасным этапе актуальна стаіць пытанне фарміравання ў дзяцей, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, патрыятычных пачуццяў, гонару за сваю краіну, жадання рабіць яе лепш, прыгажэй. Таму дадаліся і новыя традыцыі: адзначаць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага.
Абавязковым у Дзень Перамогі з'яўляецца наведванне выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Педагогі, выхаванцы і бацькі прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх акцыях, конкурсах, якія праводзяцца аддзелам па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама: фестываль "Бяспечнае дзяцінства", тэатральны фестываль "ONLIN-тэатр", акцыі і флэшмобы да Дня людзей з сіндромам Дауна і людзей з аўтызмам .д.
Якасная адукацыя дашкольнікаў немагчыма без якаснай адукацыі дарослых. Таму нашы педагогі ўвесь час вядуць працу па самаадукацыі, шукаюць і знаходзяць найболей цікавыя дзецям метады, прыёмы, формы працы. Так, у 2022/2023 навучальным годзе ў старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання пачынае работу аб'яднанне па інтарэсах "Інфарматыка без разеткі". Летась тры педагогі прайшлі навучанне і атрымалі сертыфікаты Парка высокіх тэхналогій.
Кожны дзень педагогі і ўсе супрацоўнікі нашай установы працуюць з думкай, што нашы малышы, нашы выхаванцы стануць гонарам сваёй краіны, вырастуць сумленнымі, справядлівымі і, вядома ж, шчаслівымі людзьмі.

Раздзелы сайта