Асноўная мэта дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі - рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да прадаўжэння адукацыі.
Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі вызначаны ў ПАЛАЖЭННЕ аб установе дашкольнай адукацыі
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
-ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
-забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
-фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
-падрыхтоўка да працягу адукацыі;
-аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
-навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
-засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
-фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
-фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
-прылучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцяў і сучасных традыцый;
-развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;
-выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
-забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
-арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
-забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.