Новае дзяржаўнае свята, якое адзначаюць 17 верасня, з'явілася ў календары Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.
17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, стаць адным з сузаснавальніц ААН.
Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Дата 17 верасня адкрывае новыя магчымасці ў пытаннях самаідэнтыфікацыі, умацавання і развіцця беларускай нацыі. Гэта не толькі механізм захавання гістарычнай памяці, але і стратэгічны рэсурс народазахавання, развіцця культуры і рэлігіі, духоўных каштоўнасцей.
Большую частку ўяўленняў аб навакольным свеце чалавек атрымлівае ў сваім дзяцінстве. Гэтыя ўяўленні застаюцца з ім на ўсё жыццё. Прыйдзе час - і сённяшнія дашкаляты падрастуць і будуць вызначаць будучыню Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне адказнасці за лёс Радзімы.
Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, у Сталовіцкім дзіцячым садзе прайшлі заняткі "У адзінстве наша сіла!". А яшчэ мы вырашылі далучыцца да флэшмобу ўстаноў сярэдняй адукацыі Баранавіцкага раёна "Народная зарадка".
"Народная зарадка"