Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.03.2022

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь


   Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве.

     Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).
    У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі. У 2004 годзе па выніках рэспубліканскага рэферэндуму ў Канстытуцыю былі ўнесены змяненні.
     У Канстытуцыі 9 раздзелаў, 8 глаў і 147 артыкулаў. Канстытуцыя Беларусі адлюстроўвае дэмакратычныя погляды на ўпарадкаванне грамадства і дзяржавы.
    Найважнейшай канстытуцыйнай нормай з’яўляецца палажэнне артыкула 2, якое вызначае іерархію каштоўнасцей у краіне. Згодна з гэтым артыкулам чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
         Да ліку асноўных прынцыпаў, што пранізваюць нормы Канстытуцыі, варта аднесці:
вяршэнства права;
гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна;
дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады.
   Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.

      Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступае ў сілу 15 сакавіка 2022 года.

      Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка — 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі.

       «А гэта значыць, што падзея ўвойдзе ў падручнікі як чарговая вяха развіцця суверэннай краіны. І вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон уступіць у сілу 15 сакавіка — У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution

 

Разделы сайта